У ГУВ паказалі, як падраздзяленне Firebird знішчае акупантаў і тэхніку з дапамогай дронаў
1- 23.10.2024, 10:14
- 1,834
Прылёт, выбліск, выбух.
Украінскія ваяры працягваюць наносіць страты расейскім захопнікам, якія прыйшлі ва Украіну з вайной. Байцы вайсковай выведкі эфектыўна атакуюць ворага з дапамогай FPV-дронаў.
У выніку войска Пуціна страчвае жывую сілу і дарагую тэхніку. Кадры свежых знішчэнняў паблізу расейска-ўкраінскай мяжы паказалі ваяры спецпадраздзялення Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны Firebird.
«Прылёт, выбліск, выбух - працуе падраздзяленне Гур Firebird. Майстры FPV спецпадраздзялення ГУР МА Украіны Firebird не пакідаюць расейскіх захопнікаў у спакоі - атакуюць нечакана і сапраўды ў самых нечаканых для ворага месцах. Там, дзе маскоўцы не чакаюць, раптам прылятае, выбухае, загараецца ― і разбураецца дарагое абсталяванне, і знішчаюцца ўмацаванні разам з акупантамі», – гаворыцца ў паведамленні.
На апублікаваных кадрах, знятых паблізу расейска-ўкраінскай мяжы, відаць, як абаронцы наносяць удары па расейскіх пазіцыях, бліндажах і будынках, у якіх размясціўся асабовы склад супраціўніка. Мяркуючы з таго, як павольна перасоўваюцца паміж пазіцыямі расейскія акупанты, напады яны ніяк не чакаюць, таму паміраюць, мусіць, вельмі здзіўленымі.
Таксама выведчыкі знішчылі дарагія расейскія станцыі, якія дапамагаюць адсочваць сітуацыю ў радыусе некалькіх кіламетраў.