28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Для мяне гэта выглядала даволі смешна»

8
«Для мяне гэта выглядала даволі смешна»

Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай.

«Нашай Ніве» стала вядома, што на мяжы Беларусі з Еўразвязам беларускія спецслужбы часам выклікаюць на асабістую гутарку новую катэгорыю людзей — бацькоў, чые дзеці жывуць за мяжой.

Сітуацыя адбылася нядаўна на беларуска-польскай мяжы, калі турыстычны аўтобус вяртаўся з экскурсійнай паездкі. Суразмоўца выдання распавёў, што сярод падарожнікаў не было людзей, якія раней прыцягваліся паводле пратэстных артыкулаў, — гэта высвятлялі яшчэ перад пад'ездам да мяжы.

Аднак, нягледзячы на гэта, беларускія спецслужбы выклікалі "на размову" некалькіх чалавек з аўтобуса. Як высветлілася, аб'ядноўвала іх адно - дзеці, якія жывуць за мяжой (суразмоўца адзначыў, што людзей, якіх можна аднесці да такой катэгорыі, у аўтобусе было больш, але выклікалі далёка не ўсіх з іх).

Адзін з пасажыраў расказаў, што ў яго пыталіся, чаму яго дзіця не жыве на радзіме, чаму не хоча тут працаваць. Настойліва прапанавалі патэлефанаваць і папрасіць вярнуцца жыць у Беларусь.

«Для мяне гэта выглядала даволі смешна, бо хто сур'ёзна верыць, што пасля такога званка дзеці кінуць уладкаванае жыццё на новым месцы (жыллё, працу, сваіх дзяцей вырвуць са школы) і паспяшаюцца ў Беларусь, бо бацькі папрасілі? Мы ж гаворым пра дарослых людзей са сваім жыццём і меркаваннем», - падзяліўся суразмоўца.

У выніку ўсіх выкліканых на размову адпусцілі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках