28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветны кангрэс свабоды заклікаў неадкладна вызваліць Мікалая Статкевіча

1
Сусветны кангрэс свабоды заклікаў неадкладна вызваліць Мікалая Статкевіча
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ
ФОТА: CHARTER97.ORG

Больш за 600 дзён пра яго няма ніякай інфармацыі.

Дысідэнты ўсяго свету, змагары за свабоду, лідары апазіцыі сваіх краін, якія ўваходзяць у Сусветны кангрэс свабоды (World Liberty Congress), выказваюць сваю салідарнасць з лідарам беларускай апазіцыі Мікалаем Статкевічам.

«Лідар беларускай апазіцыі Мікалай Статкевіч, асуджаны рэжымам Лукашэнкі на 14 гадоў зняволення, больш за чатыры з паловай гады знаходзіцца ў калоніі. З іх - больш за два гады пра яго няма ніякіх вестак.

Палітыка трымаюць у адзіночнай камеры ў небяспечных для здароўя ўмовах. У зняволенні Мікола Статкевіч двойчы перахварэў COVID-19. Ягонае жыццё знаходзіцца ў небяспецы. Сусветны кангрэс свабоды патрабуе яго вызвалення і інфармацыі аб стане яго здароўя», - гаворыцца ў заяве.

Мікола Статкевіч быў асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі, яго абвінавацілі ў «арганізацыі масавых беспарадкаў» (арт. 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі).

З пачатку ліпеня 2022 года - з таго часу, як Мікола Статкевіч пачаў адбываць пакаранне ў Глыбоцкай калоніі - у яго было 23 спагнанні. Як мінімум 9 разоў ён трапляў у штрафны ізалятар - на тэрміны ад 7 да 10 дзён. Новы год палітвязень сустрэў у штрафным ізалятары.

Мікола Статкевіч утрымліваецца ў калоніі ў максімальна жорсткіх умовах: палітыка трымаюць у адзіночнай камеры ў небяспечных для здароўя ўмовах. Стала вядома, што ў зняволенні Мікола Статкевіч двойчы перахварэў на COVID-19.

20 сакавіка ў Мікалая Статкевіча памёр бацька. Палітвязню не далі з ім развітацца.

9 лютага 2023 года родныя і блізкія атрымалі апошнюю вестку ад Мікалая Статкевіча. З таго часу няма ніякай інфармацыі пра яго лёс: ад яго няма паведамленняў, да яго не даходзяць лісты і пасылкі.

З’явілася інфармацыя, што яго можа не быць у жывых. Галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна і партыя "Народная Грамада" ініцыявалі міжнародную кампанію падтрымкі "Пакажыце Статкевіча!"

Да акцыі далучыўся шэраг еўрапейскіх палітыкаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках