28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны РФ заявіў у Менску аб выкарыстанні ядзернай зброі

24
Міністр абароны РФ заявіў у Менску аб выкарыстанні ядзернай зброі

Пры "агрэсіі супраць Беларусі".

Дзяржаўная палітыка Расеі ў галіне ядзернага стрымлівання, адаптаваная да новых ваенна-палітычных рэалій, прадугледжвае магчымасць выкарыстання ядзернай зброі ў адказ на агрэсію супраць Беларусі як удзельніка "саюзнай дзяржавы".

Аб гэтым заявіў міністр абароны РФ Андрэй Белавусаў на сустрэчы з кіраўніком беларускага вайсковага ведамства Віктарам Хрэніным, якая прайшла 23 кастрычніка ў Менску.

- Змяненні ваенна-палітычнай абстаноўкі абумовілі неабходнасць удакладнення асноў дзяржаўнай палітыкі Расейскай Федэрацыі ў галіне ядзернага стрымлівання. І адаптацыі яе да новых рэалій. У тым ліку прадугледжаная магчымасць выкарыстання ядзернай зброі ў адказ на агрэсію супраць Беларусі як удзельніка "саюзнай дзяржавы", — сказаў Белавусаў на пасяджэнні супольнай калегіі міністэрстваў абароны Расеі і Беларусі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках