Генерал-маёр СБУ расказаў, ці ёсць ва Украіны магчымасць стварыць ядзерную зброю
18- 23.10.2024, 12:49
- 7,404
І данесці яе да ворага.
Генерал-маёр запасу, былы намеснік кіраўніка СБУ, экспэрт у пытаннях нацыянальнай бяспекі Віктар Ягун распавёў, ці ёсць у Украіны тэхнічная магчымасць стварыць уласную ядзерную зброю.
З ягоных слоў, стварэнне тактычнай ядзернай зброі не з'яўляецца вялікай праблемай.
«Цяпер стаіць пытанне нават не аб стварэнні ядзернай боегалоўкі, а аб яе носьбіце, гэта значыць як данесці яе да ворага», - сказаў Ягун у інтэрв'ю «Главреду».
Са слоў экспэрта, у якасці носьбіта можна выкарыстоўваць нават дрон.
«Думаю, калі мы замест трацілу паставім у нейкі дрон ядзерную боегалоўку, ён зможа даляцець з ёй да цэлі. Гэта не праблема. Гэта значыць, мы ўжо паралельна ствараем гэтыя носьбіты», - адзначыў Ягун.
Пры гэтым краіна-агрэсарка Расея, выкарыстоўваючы супраць Украіны Іскандэры, Кінжалы і Калібры, можа таксама адправіць імі ядзерную боегалоўку.
«Усё гэта - носьбіты тактычнай ядзернай зброі. Гэта значыць ва ўсім, у чым ёсць боегалоўка, яна можа быць замененая на ядзерную», - дадаў былы намеснік кіраўніка СБУ.