28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Праз дзесяць дзён інтрыга знікне»

16
«Праз дзесяць дзён інтрыга знікне»

Чаму дыктатар так спяшаецца з выбарамі?

Так званыя "прэзідэнцкія выбары" ў Беларусі пройдуць ужо 26 студзеня 2025 года. Варта адзначыць, што дата адрозніваецца ад той, якая патрапіла ў СМІ. Раней паведамлялася, што выбары пройдуць 23 лютага. Чаму ўлады так спяшаюцца? Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з палітолагам Анатолем Котавым:

- Ёсць некалькі чыннікаў. Па-першае, гэтае здароўе Лукашэнкі, якое не паляпшаецца, а нават наадварот, ад месяца да месяца пагаршаецца. Гэта суб'ектыўны чыннік.

Ёсць чыннік, які, мусіць, можна лічыць вонкавым, гэта вайна ва Украіне. Чакалася некаторая замарозка канфлікту ў лістападзе-снежні, але яе не адбылося. А Лукашэнка вельмі моцна хоча (ён гэтага нават не хавае) атрымаць месца за сталом нейкіх перамоваў у пасляваенным урэгуляванні сітуацыі. Натуральна, калі ён знаходзіцца альбо ў стане непераабранага, альбо які пайшоў у ВНС, для яго месца за гэтым сталом атрымаць будзе вельмі складана. Таму даводзіцца спяшацца.

Плюс, калі казаць пра Украіну, відавочна, што пакуль ён не атрымаў падтрымку ад Крамля на свой сёмы незаконны тэрмін. Адпаведна, каб паспець пераабрацца без гэтай падтрымкі, трэба карыстацца момантам, пакуль Расея занятая ва Украіне.

- Характэрна, што дата прызначаная ў дзень, калі Лукашэнка паляцеў у Расею. Гэта супадзенне?

- Я думаю, што проста шукалі максімальна блізка магчымы тэрмін, таму з аднаго боку, гэта каляндарнае супадзенне. А з другога, зараз у яго ёсць што абмеркаваць у Казані з Пуціным. І не толькі паспрабаваць выбіць падтрымку на гэты тэрмін, бо "народ патрабуе выбараў, народ патрабуе вылучэння".

Таму Лукашэнка паспрабуе альбо абмеркаваць гэтую тэму, альбо вярнуцца з Казані з такім адказам, што "Масква не супраць". Але Масква можа не сказаць ні так, ні не, проста таму, што Пуціну няма справы ў бліжэйшыя яшчэ два дні да Беларусі і да так званых выбараў.

Я б звярнуў увагу на іншы цікавы момант, які наўрад ці можна разглядаць як супадзеннем. Як толькі Лукашэнка вылецеў у Казань, у Менск прыляцеў цэлы міністр абароны Расе з візітам. Гэта дастаткова незвычайна, бо Лукашэнка прадстаўляе сябе гетманам, такія візіты звычайна без сустрэчы з ім не адбываюцца. І ў прынцыпе візіты расейскіх міністраў рэдка калі праходзяць (напэўна, ніколі і не праходзілі) без сустрэч і аўдыенцыі з Лукашэнкам.

А тут зроблена менавіта так, што яны мэтанакіравана размінуліся. Гэта зроблена дзеля таго, каб паказаць, хто кіруе у Беларусі рэальна.

- Лукашэнка дагэтуль выразна не адказаў, ці пойдзе ён на новы тэрмін. Як вы думаеце, чаму?

- Таму што ён сам да канца не ведае, нават пойдзе ці не, бо ў яго ў галаве пастанова даспела, што трэба ісці. На ягоную думку, гэта адзіны шанец ацалець, але я так не думаю. Наадварот, ні ў якім разе яму нельга было пачынаць электаральную кампанію са сваім удзелам.

Пытанне ў тым, як абвясціць, што ён ідзе з падтрымкай Расеі ці, умоўна кажучы, без супярэчнасцяў з ёй. Альбо ж у яго будзе толькі абсалютна віртуальная, штучная падтрымка ў выглядзе «марафонаў адзінства» і да таго падобнага. Гэта тры зусім розныя сітуацыі з абвяшчэннем аб ягоным паходзе на выбары. Засталося ўсяго 10 дзён, тады чарговая інтрыга будзе відавочная

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках