Reuters: Орбан губляе падтрымку сярод насельніцтва Вугоршчыны
5- 23.10.2024, 16:09
- 8,522
Апублікаваныя звесткі апошняга апытання.
У Вугоршчыне апазіцыйная партыя «Ціса», якую ўзначальвае Петэр Мадзяр, паводле вынікаў сацапытання апярэдзіла партыю прэм'ер-міністра Віктара Орбана «Фідэс».
Пра гэта паведамляе Reuters.
«Ціса» набірае 42% галасоў выбарцаў, у той жа час за партыю Орбана гатовыя аддаць свой голас 40%.
На гэтым фоне Орбан абвінаваціў выканаўчую ўладу Еўрапейскага Звязу ў спробе зрынуць яго кабінет і навязаць Вугоршчыне «марыянеткавы ўрад».
«Мы ведаем, што ў іх ёсць марыянеткавы ўрад, партыя, якую хочуць нам навязаць», – заявіў вугорскі прэм'ер, намякаючы на партыю «Ціса».