Лукашэнка заявіў, што ідзе на «выбары»
70- 23.10.2024, 16:13
- 47,850
Пра гэта расказаў у Расеі.
Лукашэнка заявіў, што будзе ўдзельнічаць у так званых «прэзідэнцкіх выбарах». Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю з расейскай прапагандысткай Вольгай Скабеевай на палях саміту БРІКС у Казані.
Так званыя «прэзідэнцкія выбары» ў Беларусі пройдуць ужо 26 студзеня 2025 года. Варта адзначыць, што дата адрозніваецца ад той, якая патрапіла ў СМІ. Раней паведамлялася, што выбары пройдуць 23 лютага.
Цывілізаваны свет не прызнае вынікі «выбараў» у Беларусі.
@charter97.org Выборы в Беларуси: дата уже известна! #выборы #беларусь #лукашенко #2025 #парламент #новости ♬ оригинальный звук - Хартия97
Дыктатар Лукашэнка ўзурпуе пасаду прэзідэнта Беларусі з 1994 года. Цяпер у яго ідзе шосты тэрмін запар. Лукашэнка яшчэ ў лютым заяўляў пра планы зноў вылучыць сваю кандыдатуру на будучых «выбарах», хаця пасля прыняцця паправак у Канстытуцыю в 2020 годзе абяцаў, што не будзе зноўку займаць гэтую пасаду.