28 лiстапада 2024, Чацвер, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску адкрылі новую дарогу за мільён рублёў

9
У Менску адкрылі новую дарогу за мільён рублёў

Яна скароціць шлях у Серабранку.

Новую дарогу адкрылі ў Менску, яна звязала вуліцу Даўгабродскую і Партызанскі праспект каля шматфункцыянальнага комплексу Prizma, які нядаўна адкрыўся. Падрабязнасці распавялі Office Life ў кампаніі «Сігмаполюс», якая пабудавала і МФК, і дарогу.

Дарогу разам з інфраструктурай будавалі за грошы «Сігмаполюса». Яна каштавала кампаніі прыкладна мільён беларускіх рублёў. Дарогу бязвыплатна перададуць гораду.

У кампаніі патлумачылі, што раней, каб патрапіць з Даўгабродскай з боку Трактарнага завода на Партызанскі праспект, трэба было ехаць па вузкім праездзе каля моста. Цяпер жа дастаткова звярнуць на новую дарогу каля Prizma і спусціцца ўніз уздоўж МФК і парка. У выніку кіроўца атрымлівае мінус лішні крук і мінус святлафор на ажыўленай вуліцы.

Акрамя таго, зручней стала з'язджаць па новай дарозе на Партызанскі праспект і з боку Серабранкі, а таксама з Партызанскага на Даўгабродскую.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках