УСУ збілі «Шахед» з рарытэтнага кулямёта
6- 23.10.2024, 20:13
- 12,602
Відовішчнае відэа.
Украінскія вайскоўцы з дапамогай рарытэтнага кулямёта «Максім 1910» збілі варожы беспілотнік «Шахед». Гэта адбылося падчас аднаго з нападаў расейцаў па тэрыторыі Украіны.
Пра гэта паведамляе Facebook 17 Брыгада Нацыянальнай гвардыі Украіны.
Падчас аднаго з нападаў на тэрыторыю Украіны мабільныя агнявыя групы 17-й Палтаўскай брыгады Нацыянальнай гвардыі Украіны паспяхова знішчылі варожы дрон «Shahed 136/131». Гвардзейцы аператыўна адрэагавалі на пагрозу, прадухіліўшы магчымыя ўдары па рэгіёне.
«Абарона прадаўжаецца бесперапынна, а падраздзяленні Нацыянальнай гвардыі Украіны прадаўжаюць гарантаваць бяспеку мірнага насельніцтва», – гаворыцца ў паведамленні.
У той самы час OSINT-аналітыкі мяркуюць, што варожы дрон быў збіты з дапамогай рарытэтнага кулямёта «Максім 1910».