24 лiстапада 2024, Нядзеля, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенца засыпала зямлёй на глыбіні трох метраў

3
Гарадзенца засыпала зямлёй на глыбіні трох метраў

Спатрэбіліся ратавальнікі.

Днём 23 кастрычніка ў Гародні мужчыну засыпала зямлёй, калі ён капаў каля дома, расказалі ў Гарадзенскай абласной управе МНС. Пацярпелы апынуўся на глыбіні трох метраў.

Днём 23 кастрычніка ўсхваляваная жыхарка Гародні паведаміла ў МНС, што яе сына засыпала зямлёй. Усё адбылося каля прыватнага дома на вуліцы Сямейнай.

Калі прыехалі ратавальнікі, мужчына быў у траншэі пад зямлёй на глыбіні блізу трох метраў. Як расказалі ў МНС, ён «быў у прытомнасці, падаваў гукавыя сігналы».

Бацька пацярпелага растлумачыў, што яны ўкладвалі дрэнаж і ў нейкі момант грунт абрынуўся, сына засыпала зямлёй. Сам ён у гэты час быў наверсе.

«Ратавальнікі з выкарыстаннем страхоўкі прыступілі да раскопкі завалу. Пры дапамозе шанцавай прылады дасталі пацярпелага на паверхню, паклалі на насілкі і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі», – расказалі ў МНС.

Выратаванага шпіталізавалі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках