28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раскрытая карупцыйная схема на найбуйнейшых прадпрыемствах лёгкай прамысловасці

6
Раскрытая карупцыйная схема на найбуйнейшых прадпрыемствах лёгкай прамысловасці

Сума хабару даходзіць да дзясяткаў тысяч рублёў.

Маштабную карупцыйную схему на найбуйнейшых прадпрыемствах лёгкай прамысловасці краіны раскрылі ў Віцебску, паведамілі ў прэс-службе МУС.

У поле зроку супрацоўнікаў БЭЗ Віцебскай вобласці патрапілі службовыя асобы 11 найбуйнейшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці.

“За спрыяльнае развязанне пытанняў закупкі швейнага абсталявання, запчастак і дэталяз фігуранты атрымлівалі грошы ад прадстаўніка віцебскай фірмы. Гатоўка перадавалася дзеля перамогі ў тэндарах і своечасовасці разлікаў за пастаўленую прадукцыю”, - распавялі падрабязнасці ў МУС.

Сума хабару даходзіла да дзясяткаў тысяч рублёў.

Следчыя распачалі крымінальныя справы ў дачыненні да ўсіх удзельнікаў злачыннай схемы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках