28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі закрыўся яшчэ адзін буйны адукацыйны цэнтр

У Беларусі закрыўся яшчэ адзін буйны адукацыйны цэнтр

Паводле "пастановы кіраўніцтва".

Еўрарадыё даведалася, што буйны адукацыйны цэнтр “Лідар” ужо месяц як не працуе.

"Адукацыйны цэнтр "Лідар" прыпыніў пакуль сваю дзейнасць, таму, на жаль, мы не можам вам прапанаваць нашы паслугі, якія былі дагэтуль", - сказаў субяседнік з кампаніі журналісту.

Паводле ягоных слоў, гэтая пастанова прынятая "вышэйшым кіраўніцтвам", але яго прычына невядомая. Хутчэй за ўсё, цэнтр больш не адновіць сваю працу.

Апошні допіс у Instagram «Лідара» датуецца 2 верасня, калі цэнтр прапаноўваў зніжкі на курсы. У жніўні таксама набіраліся групы для навучання.

Раней стала вядома аб закрыцці адукацыйнага цэнтра Streamline.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках