Bild: Індыя заблакавала ўступленне Турцыі ў БРІКС
7- 24.10.2024, 14:30
- 6,586
З-за сяброўства з Пакістанам.
Анкары найбліжэйшым часам давядзецца адмовіцца ад ідэі ўступлення ў БРІКС. Пра гэта паведамляе нямецкае выданне BILD. У публікацыі адзначаецца, што супраць далучэння Турцыі да эканамічнага блока актыўна выступае Індыя.
«Прэзідэнт Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган хоча далучыцца да альянсу БРІКС і падаў заяўку на ўступленне перад 16-м самітам альянсу. Але пакуль што яму давядзецца пахаваць гэтую ідэю», – нагадвае выданне.
Тлумачачы немагчымасць неадкладнага ўступлення Турцыі ў БРІКС, BILD падкрэслівае, што добрыя стасункі Анкары і Ісламабада сур'ёзна насцярожваюць аднаго з ключавых чальцоў блока - Індыю, у якой напружаныя стасукні з Пакістанам.
Аналізуючы імкненне турэцкага лідара стаць сябрам БРІКС, экспэрты адзначаюць, што такім чынам Эрдаган хоча забіць адразу двух зайцаў.
Па-першае, прадэманстраваць Еўрасзвязу, які не жадае бачыць Турцыю ў сваіх шэрагах, што «не вельмі і хацелася».
Па-другое, магчымасць адначасовага сяброўства і ў NАТО, і ў БРІКС, на думку экспэртаў, вельмі вабіць Раджэпа Эрдагана, паколькі гэты факт як бы падкрэслівае пасрэдніцкую ролю Турцыі.