28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узбекістан адмовіўся ўступаць у эканамічны саюз з Пуціным

4
Узбекістан адмовіўся ўступаць у эканамічны саюз з Пуціным

Ташкент не ўбачыў у гэтым "асаблівай выгады".

Планы Крамля пашырыць зону ўплыву на постсавецкай прасторы працягваюць сутыкацца з супрацівам дзяржаў Цэнтральнай Азіі.

Следам за Казахстанам, які абвясціў аб адмове ўступаць у БРІКС, і Арменіяй, якая замарозіла ўдзел у ваенным блоку АДКБ, ад эканамічнага саюза з Расеяй адмовіўся Узбекістан.

Ташкент не плануе ўступаць у Еўразійскі эканамічны саюз, у які, акрамя РФ, уваходзяць Беларусь, Арменія, Казахстан і Кыргызстан, паведаміў першы намеснік спікера Заканадаўчай палаты парламента рэспублікі Акмаль Саідаў.

Угаворваць узбекскіх чыноўнікаў уступіць у ЕАЭС, які Уладзімір Пуцін называў новым “цэнтрам шматпалярнага свету”, у Ташкент у жніўні ездзіў расейскі прэм'ер Міхаіл Мішусцін. Па выніках сустрэчы з кіраўніком ураду Узбекістана Абдулой Арыпавым ён абяцаў рэспубліцы "перавагі для бізнэсу", "новыя рынкі збыту" і "справядлівую канкурэнцыю".

Але камісія парламента, якая вывучыла блізу тысячы асноўных дакументаў ЕАЭС, "не знайшла ў іх выгады для Узбекістана", паведаміў Саідаў (яго цытуе Vesti.uz).

Паводле слоў парламентарыя, асаблівай выгады ад удзелу ў ЕАЭС не атрымаў і Казахастан, а таму Узбекістану "будзе аптымальна" заставацца ў статусе наглядальніка і захоўваць незалежнасць і суверэнітэт.

Узбекістан вельмі залежым ад Расні ў плане эканомікі, але з-за вайны ва Украіне і санкцый ЕАЭС "стаў куды менш прывабным", адзначае палітолаг і заснавальнік Central Asia Due Diligence Алішэр Ільхамаў. "Калі раней Расія была найлепшым лагістычным калідорам для гандлю з ЕЗ, то цяпер Ташкент вывучае іншыя магчымасці", – тлумачыць ён.

Праз адмову далучацца да ЕАЭС Узбекістан знаходзіцца пад ціскам з боку Крамля, указвае Ільхамаў. Пра гэта сведчаць заклікі Думы ўвесці візы для ўзбекскіх грамадзян, а таксама павышаную ўвагу расейскіх дзяржаўных СМІ да сітуацыі з рускамоўнымі школамі ў краіне, мяркуе экспэрт.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках