28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марам Лукашэнкі аб БРІКС не наканавана спраўдзіцца?

1
Марам Лукашэнкі аб БРІКС не наканавана спраўдзіцца?

Паказальны прыклад Турцыі.

Нямецкае выданне BILD піша, што Турцыі найбліжэйшым часам давядзецца адмовіцца ад ідэі ўступлення ў БРІКС.

Тлумачачы немагчымасць неадкладнага ўступлення Турцыі ў БРІКС, BILD падкрэслівае, што добрыя стасункі Анкары і Ісламабада сур'ёзна злуюць аднаго з ключавых чальцоў блока - Індыю, у якой напружаныя стасункі з Пакістанам.

Адзначым, што ў рэжыму Лукашэнкі, які імкнецца ў БРІКС, таксама асаблівыя стасункі з Пакістанам. Так Менскі завод колавых цягачоў (МЗКЦ) перадаў ракетныя тэхналогіі Пакістану. За гэта патрапіў пад санкцыі ЗША.

Актыўна развіваюцца і стасункі Менска з Ісламабадам у эканамічнай сферы. Сёння з'явілася навіна, што трактарны завод можа з'явіцца ў пакістанскім штаце Пенджаб пры ўдзеле Беларусі. Гэта вынікае з паведамлення прэс-службы кіраўніка ўрада штата Марыям Наваз Шарыф аб яе сустрэчы з паслом Беларусі Андрэем Мяцеліцам.

Калі інфармацыя BILD аб блакаванні ўступлення Турцыі з боку Індыі праўдзівая, то падобныя праблемы могуць узнікнуць і ў лукашэнкаўскага рэжыму.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках