Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук нарадзіла сына
13- 24.10.2024, 17:33
- 14,904
Вядомая беларуска стала мамай.
Беларуская оперная спявачка Маргарыта Ляўчук, якая была вымушаная з'ехаць з Беларусі пасля здушэння пратэстаў у 2020-м, стала маці.
Аб гэтым яна паведаміла ў Instagram. "Нарадзілі", - напісала Ляўчук. І дадала ў каментарах, што ў яе сын.
Маргарыта Ляўчук - былая салістка Нацыянальнага тэатра оперы і балета. Падчас выбараў 2020-га яна падтрымала пратэстоўцаў. Ляўчук шмат часу праводзіла ва Украіне, дзе выступала з серыяй дабрачынных канцэртаў у рамках ініцыятывы "Культурны дэсант".
У РБ за ўдзел у сатырычным праекце спявачку завочна асудзілі.
Улетку гэтага года стала вядома, што Ляўчук выйшла замуж за 40-гадовага ўкраінца Руслана Карнійку, які служыць у супрацьпаветранай абароне.