У Менску актывізаваліся «навагоднія» ашуканцы
3- 24.10.2024, 19:39
- 2,260
Яны спрабуюць «прадаць» галоўны атрыбут свята - ялінкі.
У беларускай сталіцы актывізаваліся «навагоднія» ашуканцы.
Яны спрабуюць «прадаць» галоўны атрыбут свята - ялінкі.
Ахвярамі аферыстаў ужо сталі дзве мянчанкі, паведаміў Следчы камітэт (СК).
«Абедзве наткнуліся ў Instagram на адну і тую ж старонку, дзе рэкламаваліся прыгожыя ёлкі. Звязаўшыся з пастаўшчыком, кліенткі прыемна здзівіліся добраму сэрвісу», - адзначылі ў СК.
Там удакладнілі, што фірма нібыта абяцала даставіць куплю на дом, ды і яшчэ цягам некалькіх дзён:
«Уладальнік» малога «бізнэсу адразу агучыў дэталі ўгоды: трэба ўнесці 100%-ю папярэднюю аплату».
Мянчанкі так і зрабілі.
«У дзень чакання дастаўкі прадавец крамы перастаў адказваць на паведамленні, акрамя таго, ён выдаліў размешчаныя допісы з аб'явай», - дадалі ў СК, адзначыўшы, што «жаданне набыць штучныя ялінкі каштавала жыхаркам сталіцы больш чым Br1000».
Па выніку распачатая крымінальная справа на падставе ч.1 арт.209 (махлярства) КК Беларусі. Праводзяцца аператыўныя і следчыя дзеянні, пошук злачынцаў працягваецца.