28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сінія пальцы ашалелі ў Казані

26
Сінія пальцы ашалелі ў Казані

Ці пакарае Крэмль дыктатара за "таннае штукарства"?

У кулуарах саміту БРІКС у Казані Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю расейскай прапагандыстцы Вользе Скабеевай заявіў, што пойдзе на сваёй чарговы «прэзідэнцкі» тэрмін. Аднак ужо праз некалькі гадзін прэс-сакратарка беларускага дыктатара Наталля Эйсмант патлумачыла, што адказ Лукашэнкі аб удзеле ў выбарах «быў не настолькі адназначны», піша udf.

«Лукашэнку задалі пытанне - ён адказаў. Прычым адказ быў не настолькі адназначны. Ён сказаў: «Калі прыхільнікі скажуць, і сітуацыя ў Беларусі так будзе складацца, то [Лукашэнка] будзе вылучаць сваю кандыдатуру», - удакладніла Эйсмант.

Чаму прэс-сакратарцы Лукашэнкі спатрэбілася фактычна дэзавуяваць заяву свайго шэфа? Адказ на гэтае пытанне дае тэлеграм-канал «Нік і Майк»:

- З «выбарамі» сіняпальцы псіхануў. Не дачакаўшыся відавочнай і публічнай падтрымкі ад Крамля, ён надумаў сыграць на апярэджанне.

У выніку дэпутаты, якіх не было ў зале галасавання «прагаласавалі» дату выбараў, пакуль сіняпальцы ляцеў у Казань. Поўная аптымізацыя працэсу. «Выбары» без выбарцаў, галасаванне нават без «ківаючых галоў».

Мэта правакацыі: праверыць рэакцыю недакурка і згуляць з ім на апярэджанне. Крэмль таксама рыхтаваўся да лютага-сакавіка.

Разлік на тое, што публічна яму ніхто пярэчыць не будзе, і гэта можна выкарыстоўваць у якасці аргументу «Масква не супраць». А ты там паспрабуй у недакурка спытай, супраць ён ці не. У кожным выпадку стаўкі падвышаныя, хоць сіняпальцы з фармулёўкай пакуль какетнічае, каб можна было даць назад як фраер, калі ўжо вельмі моцна атрымае ад верхавода за танны трук.

Удалася правакацыя ці не, будзе зразумела ўжо ў найбліжэйшы тыдзень. Аднак на кірунак руху - у бок катастрофы - такія фокусы ўжо не ўплываюць.

Уплываюць толькі на хуткасць…

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках