28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сям'ю з Баранавічаў судзяць за «здраду дзяржаве»

7
Сям'ю з Баранавічаў судзяць за «здраду дзяржаве»

Дома іх чакае сын-школьнік.

Уладзіслаў Кашчэеў працаваў на 61-й знішчальнай авіябазе, ягоyfz жонка Таццяна - на 558-м авіяцыйным рамонтным заводзе. Дома іх чакае сын-школьнік.

Уладзіславу Кашчэеву 49 гадоў. Відавочна, што ён з сям'і вайскоўцаў, бо скончыў школу Паўднёвай групы войскаў. Такія школы ствараліся для дзяцей савецкіх вайскоўцаў, якія служылі ў Вугоршчыне.

Уладзіслаў жа працаваў на 61-й знішчальнай авіябазе, піша "Вясна". У пачатку вайны тэрыторыю базы выкарыстоўвалі расейскія вайскоўцы.

Таццяне Кашчэевай 44 гады. Родам яна з Баранавічаў. Працавала на 558-м авіяцыйным рамонтным заводзе. Гэта прадпрыемства абслугоўвае і рамантуе авіяцыйную тэхніку, у тым ліку пашкоджаную падчас вайны ва Украіне. Завод, як і яго дырэктар - пад санкцыямі ЕЗ і ЗША.

У Кашчэевых двое дзяцей: дачка, якой нядаўна споўнілася 18, і сын, які зараз вучыцца ў сярэдняй школе. Мяркуючы з іх сацыяльных сетак, разам яны шмат вандравалі па Беларусі і за мяжой.

Выглядае, што іх затрымалі мінулай восенню - менавіта тады яны перасталі быць актыўнымі ў сацсетках.

Суд над Уладзімірам і Таццянай распачаўся 24 кастрычніка ў Берасцейскім гарадскім судзе. Іх абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 і ч. 2 арт. 356 КК). Мужу з жонкай пагражае да дваццаці пяці гадоў калоніі. Сутнасць абвінавачанняў, як і ў большасці падобных спраў зараз, невядомая, паколькі нават адвакату забаронена расказваць пра гэта.

Судзіць пару Зміцер Карасінскі, былы суддзя Столінскага раёна. Ён асудзіў ілюстратарку Наталлю Левую на шэсць гадоў калоніі, а таксама пасмяротна судзіў Аляксандра Кулініча, які памёр у калоніі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках