28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінпрацы Польшча змякчыла законапраект аб доступе замежнікаў да рынку працы

1
Мінпрацы Польшча змякчыла законапраект аб доступе замежнікаў да рынку працы

Беларусам на вока.

Мінпрацы Польшчы скарэктавала нашумелы законапраект аб доступе замежнікаў да рынку працы. Пасля моцнай крытыкі з боку працадаўцаў з яго прыбралі норму аб тым, што допуск будзе выдавацца замежніку, толькі калі наймальнік пагодзіцца ўкласці з ім працоўную (а не цывільна-прававую) дамову.

Аднак для спрошчанай і найбольш запатрабаванай формы дазволаў патрабаванне аб найманні паводле працоўнай дамовы ў новай рэдакцыі законапраекта захаванае, піша Most.

Некаторыя замежнікі ў Польшчы маюць свабодны доступ да рынку працы, ім не патрэбны дадатковыя дазвольныя дакументы, каб працаваць. Свабодны доступ дае сярод іншага карта паляка, карта сталага побыту (пастаянны ДНЖ), карта доўгатэрміновага рэзідэнта ЕЗ, некаторыя дазволы часовых ВНЖ, гуманітарная віза (D21). Дазвол на працу не трэба атрымліваць грамадзянам Украіны.

Аднак многія замежнікі не маюць свабоднага доступу да рынку працы. Для працы ў Польшчы ім патрэбны дадатковы дакумент. Ён можа быць атрыманы ў адной з трох форм:

- Дазвол на выкананне сезонных работ.

- Дэкларацыя аб намеры працаўладкаваць замежніка (Oświadczenie o powierzeniu wykonywania pracy cudzoziemcowi)

- Дазвол на працу ў Польшчы (Zezwolenie na pracę), часта яго называюць ваяводскім запрашэннем.

Дэкларацыя, ці оświadczenie, найбольш запатрабаваная, паколькі атрымаць яе можна параўнальна лёгка. Яна дазваляе замежніку атрымаць ваяводскае запрашэнне для афармлення візы і карту побыту - часовы ДНЖ. І менавіта для працы ў гэтым відзе дазвольнага дакумента ў новай рэдакцыі законапраекта захавана патрабаванне аб ўкладанні працоўнай дамовы.

У будучыні выкарыстанне оświadczenia могуць увогуле абмежаваць. Новая міграцыйная стратэгія мяркуе, што паводле дэкларацыі можна будзе працаўладкаваць грамадзян Украіны, Беларусі, Малдовы, Грузіі і Арменіі. Але ў дакуменце пазначана, што да канца 2025 года спіс краін, на грамадзян якіх распаўсюджваецца гэтае права, можа быць перагледжаны.

Калі працадаўца захоча наняць замежніка паводле грамадзянска-прававой дамовы або кантракту B2B, ён павінен будзе атрымаць іншы дазвольны дакумент - дазвол (zezwolenie). Але працэдура яго атрымання складанейшая. Партал prawo.pl прыводзіць меркаванне Катажыны Камецкай, экспэрткі ў галіне працоўнага права Польскага гаспадарчага таварыства. Яна сцвярджае, што ў залежнасці ад дзяржоргана (ўжонда) працадаўцы чакаюць дазволу да паўгода.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках