28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Некалькіх зняволеных бабруйскай ПК № 2 адправілі ў лякарню з пнеўманіяй

Некалькіх зняволеных бабруйскай ПК № 2 адправілі ў лякарню з пнеўманіяй
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Пра гэта стала вядома праваабаронцам.

У папраўчай калоніі №2 Бабруйска некалькі зняволеных захварэлі на пнеўманію. Пра гэта паведаміў праваабарончы праект MAYDAY.

Паводле звестак праваабаронцаў, на гэтым тыдні «адразу некалькіх асуджаных давялося адправіць у шпіталь з дыягназамі «пнеўманія».

Падкрэсліваецца, з 14 да 20 кастрычніка «адміністрацыя калоніі адмаўлялася ўключаць ацяпленне, хаця жудасны холад быў нават у адрамантаваных памяшканнях для працяглых і кароткатэрміновых спатканняў».

«У калоніі такія правілы, што вокны ўвесь час трымаюць адчыненымі і зачыняць іх начальнікі атрадаў забараняюць, таму па ўсіх памяшканнях ходзіць скразняк», - паведамілі праваабаронцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках