28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўднёвая Карэя назапасіла магутны арэнал: як краіна можа дапамагчы Украіне

5
Паўднёвая Карэя назапасіла магутны арэнал: як краіна можа дапамагчы Украіне

Паўднёвая Карэя мае першакласныя гаўбіцы K9 і танкі K2.

Паўднёвая Карэя прыстрашыла адправіць зброю і рэсурсы ва Украіну, і калі яна пойдзе далей, то, маючы для гэтага вялікія магчымасці і страхотны арсэнал, яна можа стацца магутным хаўруснікам, піша Business Insider (пераклад — «Уніан»).

Са слоў аналітыкаў, у сувязі з гэтым Расея мае важкія прычыны, каб турбавацца.

«Паўднёвакарэйская зброя можа патэнцыйна істотна паўплываць як на абарончыя магчымасці Украіны, так і на наступальныя», — заявіў аналітык у пытаннях Кітаю і Паўночна-Усходняй Азіі ў Eurasia Group Джэрэмі Чан.

Адзначаецца, што за шматгадовае супрацьстаянне з КНДР Паўднёвая Карэя стварыла "грозны" арсенал зброі, які ўключае ў сябе сістэмы СПА і ПРА. Са слоў Чана, яны могуць дапамагчы Украіне абараніць свае гарады і інфраструктуру ад расейскіх атак. Акрамя таго, як дадаў аналітык, Паўднёвая Карэя мае першакласныя гаўбіцы K9, танкі K2 і сістэмы залпавага агню.

Экспертка ў пытаннях Карэі з Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў у Вашынгтоне Элен Кім дадала, што падтрымка Паўднёвай Карэі Кіеву можа ўключаць наданне выведных звестак аб паўночнакарэйскай зброі і тактыцы.

- Паўднёвая Карэя можа таксама дапамагчы ў псіхалагічнай вайне супраць паўночнакарэйскіх жаўнераў, якія могуць не захацець ваяваць, – сказала яна.

Як паведамілі вайсковыя эксперты, адпраўленыя ў Расею паўночнакарэйскія жаўнеры, будуць запалохвацца, каб "адгаварыць" іх ад дэзэртырства.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках