28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея магла страціць блізу 40 тысяч салдат за кастрычнік

1
Расея магла страціць блізу 40 тысяч салдат за кастрычнік

Аб гэтым заявіла выведка Эстоніі.

Расея магла страціць амаль 40 тысяч салдат за кастрычнік. Гэта былі б найбольшыя страты войска РФ з пачатку ўварвання ва Украіну.

Пра гэта заявіў намеснік начальніка Цэнтра абароннай выведкі Эстоніі Янэк Кесельман, паведамляе a target="_blank" href=https://www.rbc.ua/ukr/news/rosiya-mogla-vtratiti-blizko-40-tisyach-soldativ-1729863309.html>РБК-Украіна< са спасылкай на ERR.

Кесельман паведаміў, што Узброеныя сілы Расейскай Федэрацыі працягваюць наступленне па ўсёй лініі фронту, здзяйсняючы агулам 178 абстрэлаў на дзень.

З яго слоў, у Курскай вобласці за мінулы тыдзень істотных змен на тэрыторыях, занятых украінскімі войскамі, не адбылося. Узброеныя сілы Украіны працягваюць праводзіць манеўры і ладзіць засады супраць падраздзяленняў Расейскай Федэрацыі.

- Прасоўванне сіл Расейскай Федэрацыі стала магчымым дзякуючы масаваным абстрэлам, у тым ліку мінамётным, з выкарыстаннем беспілотнікаў-забойцаў і непрыцэльнага агню. Гэты эфект ажыццяўляецца з дапамогай так званых "брудных нападаў", у якіх Расея цынічна губляе сваю жывую сілу, - сказаў Кесельман.

Ён таксама падкрэсліў, што страты Расеі дастаткова высокія.

- І гэты месяц, здаецца, з'яўляецца адным з самых вялікіх страт для Расеі. На нашы ацэнкі, вораг мог страціць блізу 40 000 салдат, як параненымі, так і забітымі, цягам месяца, - падсумаваў намеснік начальніка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках