28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WP: Пад Масквой будуюць сакрэтную лабараторыю

11
WP: Пад Масквой будуюць сакрэтную лабараторыю

Расея можа вырабляць біязброю.

Параўнанне спадарожнікавых здымкаў паказвае, што расейцы за апошнія два гады актыўна будуюць новыя аб'екты на тэрыторыі сакрэтнай лабараторыі ў ваенным гарадку Сергіеў Пасад-6 пад Масквой. Некалькі з новабудоўляў маюць прыкметы біялагічных лабараторый, у якіх магчымая праца з небяспечнымі патагенамі. Пра гэта паведаміла выданне The Washington Post.

Журналісты выдання параўноўваюць сабраныя Google Earth і камерцыйнымі кампаніямі ў апрацоўцы малюнкаў MAXAR і Planet Labs спадарожнікавыя здымкі тэрыторыі Сергіевага Пасада-6 апошніх двух гадоў. На іх можна ўбачыць, як будаўнічыя машыны рэканструююць старую лабараторыю савецкіх часоў і пачынаюць узвядзенне дзесяці новых будынкаў.

З атрыманых звестак робяць выснову, што расейцы будуюць аб'ект з высокім узроўнем біялагічнай бяспекі. На здымках відаць дзясяткі вентыляцыйных установак на даху, прыкметы падземнай інфраструктуры, падзеленая планіроўка, якая звычайна ўласцівая лабараторыям, і нешта падобнае на электрастанцыю.

У апошнія тыдні расейскія афіцыйныя асобы публічна пацвердзілі, што навукоўцы будуць выкарыстоўваць лабараторыі для вывучэння смяротных мікробаў, такіх як вірус Эбола, паведамляюць у WP. Расейцы тлумачаць гэта імкненнем умацаваць абарону краіны ад біятэрарызму і будучых пандэмій. У ЗША лабараторыі, якія працуюць з вірусам Эбола, маюць «узровень біялагічнай бяспекі 4» (BSL-4) і абсталююцца для працы з найбольш смяротным і невылечным патагенамі.

Міністэрства абароны Расеі не адказала на запыт амерыканскіх журналістаў пра каментар.

Біялабараторыя пад Масквой: небяспека параўноўваюць з ядзернай

Няма ніякіх прыкметаў выкарыстання біялагічнай зброі ў расейска-ўкраінскай вайне, але выведка ЗША ўважліва сочыць за будаўніцтвам новых лабараторый у Сергіевым Пасадзе-6, гаворыцца ў артыкуле.

Эндру К. Вэбер, былы высокапастаўлены чыноўнік Пентагона, які аддаў гады на даследаванне савецкіх аб'ектаў біязброі ў 1990-я гады, сказаў, што яго занепакоіла пастанова Масквы аб узвядзенні новых даследчых аб'ектаў у надзвычай сакрэтным горадзе, які ў мінулым быў вядомы сваёй роляй у даследаваннях біязброі.

«Мадэрнізацыя адпавядае гістарычнай ролі гэтага звышсакрэтнага ваеннага біялагічнага аб'екта ў распрацоўцы віруснай біялагічнай зброі», – сказаў Вэбер.

Украінскі генерал войска, экс-кіраўнік службы знешняй выведкі Мікалай Маламуж сказаў у эфіры 24 Канала, што інфармацыя пра біялабараторыю ў Расеі ўжо ўзнікала раней, а цяпер мы атрымалі яе пацвярджэнне.

«Расея і не спыняла распрацоўку ядзернай, хімічнай і біялагічнай зброі. Яны называюць гэта "трыяда глабальнай вайны". Спачатку гэта была трыяда стрымлівання, а цяпер і трыяда тэрору», – адзначыў генерал.

Экс-выведнік мяркуе, што ў Сергіевым Пасадзе-6 расейцы захоўваюць і вырабляюць біялагічную зброю, якая можа выклікаць у людзей заразныя і практычна невылечныя хваробы. На ягоную думку, гэта дасць магчымасць распаўсюджваць эпідэміі, якія будуць пагражаць не толькі людзям, але і жывёлам і раслінам, і могуць быць больш небяспечнымі, чым ядзерныя боегаловкі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках