28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гутэрыш паспрабаваў апраўдацца за свой візіт да Пуціна

35
Гутэрыш паспрабаваў апраўдацца за свой візіт да Пуціна
АНТОНІУ ГУТЭРЫШ

Не вытрымаў крытыкі.

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш паспрабаваў апраўдацца за свой візіт на саміт БРІКС у Расею, заявіўшы, што падчас сустрэчы з расейскім дыктатарам заклікаў да забеспячэння справядлівага міру ва Украіне і падкрэсліваў неабходнасць падтрымання каштоўнасцяў Статута ААН.

Пра гэта Гутэрыш паведаміў на сваёй старонцы ў X (Twitter).

«На сесіі БРІКС я заклікаў да справядлівага міру ва Украіне ў адпаведнасці са Статутам ААН, міжнародным правам і рэзалюцыямі Генеральнай Асамблеі. Я падкрэсліў, што ўсюды мы павінны выконваць каштоўнасці Статута ААН, вяршэнства права і прынцыпы суверэнітэту, палітычнай незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаваў», – напісаў ён.

Гутэрыш таксама расказаў, што на сустрэчы з Пуціным падкрэсліў, што «расейскае ўварванне ва Украіну з'яўляецца парушэннем Статута ААН і міжнароднага права».

Ён таксама заявіў, што «катэгарычна» падтрымлівае заключэнне пагаднення аб бяспечным суднаходстве ў Чорным моры для глабальнай харчовай бяспекі.

Міністэрства замежных справаў Украіны раскрытыкавала генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша за візіт на саміт БРІКС на запрашэнне расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна. Украінскіх дыпламатаў асабліва абурыў той факт, што летам Гутэрыш адмовіўся прыехаць на ўкраінскі Саміт міру ў Швэйцарыі.

Амерыканскія і еўрапейскія дыпламаты таксама негатыўна ацанілі візіт Гутэрыша ў РФ. Сярод іншага, былы амбасадар ЗША ў NATO і спецупаўнаважаны ў справах Украіны Курт Волкер раскрытыкаваў генсакратара ААН за тое, што той прапусціў саміт міру ва Украіне, але прыехаў на саміт БРІКС. Волкер падкрэсліў, што наколькі відавочная адсутнасць балансу падрывае аўтарытэт Гутэрыша ў развязанні пытанняў міру ва Украіне.

А дэпутатка Бундэстага Мары-Агнес Штрак-Цымерман заявіла, што ААН пад кіраўніцтвам Гутэрыша «з'яўляецца ганебным і неэфектыўным ценем сваёй ранейшай сутнасці».

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках