28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе знаходзіцца кватэра з самым дарагім квадратам, набытая ў Менску ў верасні

1
Дзе знаходзіцца кватэра з самым дарагім квадратам, набытая ў Менску ў верасні

Побач – вадасховішча Дразды.

У верасні ў ЖК «Алімпік Парк» набылі двушку з коштам квадратнага метра 3174 даляры. Гэта кватэра з самым дарагім квадратам, сярод прададзеных за месяц у сталіцы, піша realt.by.

ЖК «Алімпік Парк» знаходзіцца ў Лебядзіным – каля заказніка і вадасховішча Дразды. Першую яго частку будаваў «Тапас», другую цяпер будуе «Сетка Рэзідэншл». Кватэра, пра якую ідзе размова, знаходзіцца ў дзевяціпавярховым доме 2019 года на Ратамскай.

Гэта – двушка агульнай плошчай 56,4 квадратнага метра. Знаходзіцца яна на апошнім паверсе. Кватэра абышлася новаму ўладальніку на 179 тысячаў даляраў (ці 3174 даляры за квадратны метр).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках