У Турцыі футбаліст-чэмпіён забіў самы хітры гол дзесяцігоддзя
4- 26.10.2024, 12:35
- 8,870
Відэа стала вірусным.
Кур'ёзны эпізод здарыўся ў матчы Другой лігі Турцыі ў футболе паміж «Батман Петралспор» і «Трабзонам». Нападнік гаспадароў Мерт Чапар забіў гол, схаваўшыся за спінай у галкіпера.
На 83-й хвіліне пры ліку 0:0 27-гадовы чэмпіён Трэцяй лігі ўбачыў, што брамнік спаборнікаў моцна захапіўся атакай і страціў пільнасць. Чапар дачакаўся моманту, калі спаборнік выпусціць мяч з рук, здзейсніў хуткі перахоп і адправіў круглы снарад у рамку.
У выніку гэты ўдар стаў пераможным, а сустрэча закончылася з лікам 1:0. У сацсетках відэа стала вірусным, сабраўшы дзясяткі тысячаў праглядаў.
У каментары мясцовыя заўзятары ўжо паспелі ахрысціць гэты гол «самым хітрым» за апошняе дзесяцігоддзе.