28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэдкі выпадак: На чыгунцы Беларусі перайменавалі дзве станцыі

8
Рэдкі выпадак: На чыгунцы Беларусі перайменавалі дзве станцыі

Змяненні адбыліся на адрэзку ад Мазыра да Калінкавічаў.

З 1 лістапада Беларуская чыгунка запускае электрацягнікі па маршруце Менск – Калінкавічы – Мазыр. І вось якраз на адрэзку ад Мазыра да Калінкавічаў і адбыліся змены, піша Blizko.by.

Цяпер на адрэзку на поўдзень ад Калінкавічаў ёсць такія станцыі (прыпынкавыя пункты) на чыгунцы: Пхоў на левым беразе Прыпяці, а на правым – уласна Мазыр у паўночна-заходняй частцы Мазыра і Козенкі ў паўднёва-заходняй.

Раней цягнікі на поўдзень ад Калінкавічаў (напрыклад, да памежнай станцыі Славечна) паслядоўна праязджалі Калінкавічы-Паўднёвыя, Пхоў, Мазыр, Козенкі, Міхалкі і далей па маршруце.

Цяпер жа станцыі Козенкі ў раскладзе няма зусім, яе нельга выбраць са спісу пры пошуку раскладу.

Затое відаць, што цяпер у раскладзе дызеля Калінкавічы – Славечна з'явілася новая назва: Мазыр-Паўночны. Ёсць яна і ў спісе станцый.

Такім чынам, былая станцыя Мазыр стала называцца Мазыр-Паўночны, а былая станцыя Козенкі – проста Мазыр.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках