28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейцаў пачалася істэрыка з нагоды першага беларускамоўнага альбома «Пятлі заўзятасці»

35
У расейцаў пачалася істэрыка з нагоды першага беларускамоўнага альбома «Пятлі заўзятасці»

Студыйны рэліз «Суперпазіцыя» выйшаў цалкам на беларускай мове.

Сёмы студыйны рэліз «Пятлі заўзятасці» пад назвай «Суперпазіцыя» выйшаў цалкам на беларускай мове. Гэта адразу зачапіла некаторых расейскамоўных слухачоў, піша «Наша Ніва».

«Пятля» здрадзіла сваім слухачам з Расеі і Беларусі», – абураюцца каментатары.

Некаторыя пайшлі яшчэ далей – у абразы і пагрозы.

Характэрна, што гэта не першая падобная атака ад расейскамоўнай аўдыторыі, якую прымае група. Першая хваля адбылася яшчэ ў 2022 годзе, калі музыкі пачалі рабіць пасты на беларускай мове ў сваіх сацыяльных сетках.

Адзначым, што амаль усе гэтыя каментары сустракаюцца ў сацыяльнай сетцы «УКантакце», у той час як у Instagram, Facebook і нават у Twitter – водгукі падтрымліваюць родную мову і дзякуюць за яе.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках