28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 12:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта было памылкай»: У Расеі пачалі намякаць на заканчэнне вайны

14
«Гэта было памылкай»: У Расеі пачалі намякаць на заканчэнне вайны

Крэмль не гатовы на ўсеагульную мабілізацыю.

Вайна ва Украіне неўзабаве можа «замарозіцца» таму, што краіна-агрэсарка Расея не мае рэсурсаў, каб яе прадаўжаць. Пра гэта заявіў былы ўкраінскі чыноўнік, а цяпер калабарацыяніст і здраднік, які дапамагаў Расеі, Ігар Дзімітрыеў.

Паводле ягоных словаў, крамлёўскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну давядзецца прыглушыць свае жаданні і амбіцыі, бо замарозка вайны будзе адбывацца нібыта «сама сабой», піша «Главред».

Прычынай гэтага з'яўляецца вычарпанне ворагам рэсурсаў для паўнавартаснага прадаўжэння баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны. Пры гэтым Крэмль, паводле словаў здрадніка, не гатовы абвясціць усеагульную мабілізацыю як і грамадства, так і эканомікі.

«Гэтая вайна была памылкай, і яе будуць выводзіць з фокусу ўвагі, а пасля будуць спрабаваць забыцца», – дадаў калабарацыяніст.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках