28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ўпершыню знішчылі ў Курскай вобласці рэдкі расейскі бронеаўтамабіль «Сармат-3»

6
УСУ ўпершыню знішчылі ў Курскай вобласці рэдкі расейскі бронеаўтамабіль «Сармат-3»

Што пра яго вядома.

Украінскія Сілы абароны ўпершыню знішчылі рэдкі расейскі бронеаўтамабіль ЛСТС-1944 «Сармат-3» – у населеным пункце Глушкава ў Курскай вобласці.

Пры гэтым, як адзначаюць аналітыкі Defense Express, фота знішчанай машыны выклаў дэпутат Курскай абласной думы Аляксей Залатароў, памылкова назваўшы яе «ўкраінскім бронеаўтамабілем».

Як адзначаюць аналітыкі, «Сармат-3» – гэта найноўшая версія лінейкі сямейства ваенных аўтамабіляў. Ён вельмі рэдка выкарыстоўваецца расейцамі на полі бою, яго эксплуатуюць спецпадраздзяленні і паветрана-дэсантныя войскі.

Працы над «Сарматам-3» арыентавальна закончыліся ў 2016–2017 годзе, але потым Мінабароны РФ скіравала машыну на дапрацоўку, каб удасканаліць характарыстыкі. У 2022 годзе нарэшце быў прадэманстраваны паўнавартасны бронеаўтамабіль, распрацаваны на базе «Сармат-3».

Як адзначаюць у Defense Express, «Сармат-3» мае вагу 3,5 тоны; рухавік магутнасцю 153 к.с.; максімальную хуткасць – 150 км/г і можа перавозіць 8 чалавек ці 1500 кг грузу. У новай лёгкабраняванай версіі СТС «Сармат-3» можа несці груз да 900 кг ці да 4 байцоў, забяспечвае хуткасць да 120 км/г, далёкасць ходу – 500 км.

Бронеаўтамабіль таксама можа быць узброены кулямётамі 7,62 мм або 12,7 мм, гранатамётамі АГС-17 або супрацьтанкавым ракетным комплексам «Карнэт».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках