24 лiстапада 2024, Нядзеля, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Глыбоцкім раёне два аўтамабілі сутыкнуліся лоб у лоб

4
У Глыбоцкім раёне два аўтамабілі сутыкнуліся лоб у лоб

Загінула сям'я з трох чалавек.

У Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці пасля лабавога сутыкнення двух аўто вечарам 25 кастрычніка загінула сям'я з трох чалавек. Пра аварыю расказалі ў Следчым камітэце (СК).

Паводле інфармацыі следчых, 26-гадовы кіроўца аўтамабіля DS каля аграгарадка Празарокі выехаў на сустрэчную паласу руху, дзе сутыкнуўся з Opel. У выніку ДТЗ 39-гадовы кіроўца другой машыны загінуў на месцы.

А ягоная 37-гадовая жонка і 17-гадовая дачка памерлі пазней у лякарні, паведамілі ў СК. Паводле іх звестак, кіроўцу DS шпіталізавалі ў цяжкім стане.

Як удакладнілі ўвечары 25 кастрычніка ў ДАІ Віцебскай вобласці, аварыя здарылася каля 20-й гадзіны ў пятніцу на 50-м кіламетры аўтадарогі Р-45 «Полацак – Глыбокае».

Глыбоцкі раённы аддзел СК пачаў крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое прывяло праз неасцярожнасць да смерці дзвюх і больш асобаў) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках