28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы з Libereco заклікалі вызваліць Паліну Шарэнду-Панасюк

4
Праваабаронцы з Libereco заклікалі вызваліць Паліну Шарэнду-Панасюк

Неадкладна і безумоўна.

Нямецка-швэйцарская праваабарончая арганізацыя Libereco – Partnership for Human Rights адрэагавала на новы незаконны прысуд актывістцы грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліне Шарэндзе-Панасюк:

«Беларускай палітзняволенай Паліне Шарэндзе-Панасюк трэці раз прадоўжылі тэрмін зняволення паводле сфабрыкаваных абвінавачваннях. Яна мужна супраціўлялася жорсткім рэпрэсіям і катаванням, яе здароўе пагаршаецца, але рэжым прадаўжае бесчалавечнае абыходжанне. Мы патрабуем яе неадкладнага вызвалення!» – гаворыцца ў заяве.

Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі 3 студзеня 2021 года. Сілавікі выламалі дзверы кватэры, правялі агляд, канфіскавалі шэраг рэчаў, а Паліну затрымалі і ў кайданках адвезлі ў ІЧУ. Пазней яе перавялі ў СІЗА.

9 чэрвеня 2021 г. суд Маскоўскага раёна Берасця асудзіў яе да двух гадоў калоніі, пасля чаго ёй некалькі разоў дадавалі тэрмін.

За гэтыя гады яе некалькі разоў змяшчалі ў ШІЗА, а таксама на шэсць месяцаў адправілі ў ПКТ. Паліна знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі. У калоніі ў актывісткі «Еўрапейскай Беларусі» моцна пагоршылася здароўе. У палітзняволенай выявілі хранічны панкрэатыт сярэдняй ступені цяжкасці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках