28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары ў Грузіі: зафіксаваны бойка і ўкідванне бюлетэняў

18
Выбары ў Грузіі: зафіксаваны бойка і ўкідванне бюлетэняў

На лёсавызначальным для краіны галасаванні горача.

У сталіцы Грузіі Тбілісі каля выбарчага ўчастка №60 адбылася масавая бойка, паведамляюць korrespondent.net са спасылкай на грузінскія СМІ

У бойцы ўдзельнічала некалькі дзясяткаў чалавек. Канфлікт адбыўся ў спальным раёне горада Глдані.

Паведамляецца, што ў бойцы сышліся прыхільнікі прарасейскай партыі Грузінская мара і назіральнікі. Судзячы па відэа з месца здарэння, паліцыя не ўмешвалася ў сітуацыю.

Раней на парламенцкіх выбарах у Грузіі адбыўся першы скандал з укідваннем бюлетэняў. МУС краіны ўзбудзіла крымінальную справу, а ЦВК анулявала вынікі на скампраметаваным выбарчым участку.

Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, гэта адбылося на выбарчым участку №69 у горадзе Марнеуле. Выбарчы ўчастак закрылі.

Паведамляецца, што мужчыну з пачкам бюлетэняў карыстальнікі сацсетак ідэнтыфікавалі і паведамілі, што гэта мясцовы чыноўнік - намеснік старшыні гарсавета Марнеулі.

Паведамляецца таксама, што да назіральніка, які зафіксаваў парушэнні на відэа, быў ужыты фізічны гвалт.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках