28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нават наменклатура супраць удзелу Лукашэнкі ў гэтых «выбарах»

12
«Нават наменклатура супраць удзелу Лукашэнкі ў гэтых «выбарах»

Рэжым немінуча абрынецца.

Галоўная рэдактарка сайту Charter97.org Наталля Радзіна ў інтэрв'ю вядомаму журналісту Яўгену Кісялёву выказала меркаванне, што Масква пры любых раскладах не зможа перашкодзіць змене рэжыму Лукашэнкі:

- Думаю, што нават наменклатура супраць удзелу Лукашэнкі ў гэтых выбарах. Акрамя таго, што ён стары і лядашчы, дыктатар абсалютна анахранічны. Ён не ў стане прапанаваць нейкую альтэрнатыву развіццю краіны, Лукашэнка вядзе яе ў тупік. Татальная залежнасць, якая ў яго ёсць ад Масквы, губіць сённяшнюю Беларусь. Я бачу, што значная частка чыноўнікаў гэта разумее. Адбываецца змена пакаленняў, прыходзяць зусім іншыя людзі, якія значна маладзейшыя за Лукашэнку і не хацелі б страціць краіну і сваё становішча ў структурах улады. Думаю, што яны задумваюцца, што ўладу ў Беларусі трэба мяняць і дамаўляцца з Захадам і апазіцыяй, каб знайсці выйсце з гэтай сітуацыі.

У перспектыве можа быць створаны пераходны ўрад, якi павiнен будзе звярнуцца па дапамогу да Захаду. Калі нават наменклатурны пераварот адбудзецца да паслаблення Масквы, кааліцыйны ўрад, у які павінны будуць увайсці наменклатура, вызваленыя з турмаў палітвязні і частка эміграцыі, можа заклікаць міжнародную супольнасць увесці ў Беларусь міратворчы кантынгент пад эгідай NATO ці ААН, як былі ўведзены міратворчыя сілы. У іх KFOR, а ў нас можа быць BYFOR.

Ці зможа Расея супрацьстаяць гэтаму? А колькі РФ вызваляе Курскую вобласць? А гэта ж уласная краіна. Сваімі рэсурсамі не змаглі. Кінулі чачэнцаў – разбегліся, зараз адпраўляюць паўночных карэйцаў. На колькі іх хопіць? Давайце не будзем перабольшваць сілу Расеі. Трэба дзейнічаць без аглядкі на Маскву. Так, трэба разумець усю складанасць сітуацыі, але дзейнічаць у інтарэсах сваёй краіны. Рэжым Лукашэнкі немінуча абрынецца.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках