22 лiстапада 2024, Пятніца, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На другім этапе Кубка свету ў плаванні беларусы здабылі пяць медалёў

1
На другім этапе Кубка свету ў плаванні беларусы здабылі пяць медалёў

З медалямі вернуцца дадому трое вядучых беларускіх плыўцоў.

У апошні дзень другога этапу Кубка свету ў плаванні, які завяршыўся ў паўднёвакарэйскім Інчхоне, беларускія спартоўцы здабылі дзве ўзнагароды.

З медалямі вернуцца дадому трое вядучых беларускіх плыўцоў. Дзве ўзнагароды - у Аліны Змушко.

На жаль, 27-гадовая спартоўка не змагла стаць чэмпіёнкай, хаця была вельмі блізкая да гэтага. У апошні дзень этапу Аліна фінішавала трэцяй на дыстанцыі 50 м брасам з вынікам 29:80. Напярэдадні яна была другой на дыстанцыі ўдвая даўжэйшай.

Яшчэ адзін медаль здабыла Анастасія Шкурдай. На дыстанцыі 200 м на спіне яна стала другой.

Не ўсё атрымалася ў апошні дзень спаборніцтваў у Іллі Шымановіча. У вырашальным заплыве на дыстанцыі 200 м брасам ён фінішаваў восьмым.

Нагадаем, што напярэдадні ў Інчхоне Ілля стаў найлепшым на стомятроўцы брасам і другім на дыстанцыі 50 м.

Такім чынам, усяго ў беларускай скарбонцы пяць медалёў. Дарэчы, на першым этапе Кубка свету іх было столькі ж, толькі ўсе сярэбраныя. Па дзве ўзнагароды тады здыбылі Аліна Змушко і Ілля Шымановіч. Яшчэ адна - у Анастасія Шкурдай.

Трэці этап Кубкамі свету пройдзе ў Сінгапуры з 31 кастрычніка да 2 лістапада.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках