28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары ў Грузіі: экзітполы даюць супрацьлеглыя вынікі

7
Выбары ў Грузіі: экзітполы даюць супрацьлеглыя вынікі

З'явіліся першыя звесткі.

У Грузіі закрыліся ўсе выбарчыя ўчасткі. Экзітполы даюць супрацьлеглыя вынікі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на экзітполы тэлеканалаў Imedi і Formula.

Паводле звестак экзітпола, праведзенага Edison Research, кіруючая партыя «Грузінская мара» атрымлівае падтрымку крыху больш за 40% выбарцаў, тады як апазіцыйныя партыі ў суме - больш за 50% галасоў.

А вось экзітпол праўладнага тэлеканала Imedi кажа пра тое, што “Грузінская мара” атрымала больш за 56% галасоў выбарцаў.

Да таго ж, на тэлеканале TV Imedi паказваюць выступы лідара партыі «Грузінская мара» Бідзіна Іванішвілі і прэм'ер-міністра Грузіі Іраклі Кабахідзэ, дзе яны ўсіх віншуюць са сваёй перамогай.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках