28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экзітпол Edison Research: Грузінская апазіцыя перамагае

9
Экзітпол Edison Research: Грузінская апазіцыя перамагае

Яна атрымае больш за 50%.

Экзітпол кампаніі Edison Research прагназуе апазіцыі агулам больш за 50% на парламенцкіх выбарах у Грузіі.

Пра гэта паведамляе партал SOVA.

Пасля закрыцця ўчасткаў у 19:00 паводле беларускага часу тэлекампанія Formula апублікавала вынікі экзітпола, праведзенага амерыканскай Edison Research.

Згодна з ім, апазіцыйныя сілы сукупна атрымліваюць 51,9% галасоў, тады як кіруючая партыя "Грузінская мара" - 40,9%.

Экзітпол праводзіўся на ўсёй тэрыторыі краіны, акрамя акупаваных тэрыторый. Усяго апыталі 14946 выбарцаў. Магчымая хібнасць складае +/-2,5 працэнта.

Апошняе апытанне Edison Research перад выбарамі прагназавала аб'яднанай апазіцыі больш за 50% галасоў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках