28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 12:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Украіна будзе вымушана ваяваць у Еўропе супраць КНДР

9
Зяленскі: Украіна будзе вымушана ваяваць у Еўропе супраць КНДР
Фота: president.gov.ua

Крэмль настроены на працяг вайны.

Менавіта таму паўночнакарэйскія жаўнеры ўжо неўзабаве могуць быць на полі бою супраць Украіны.

Аб гэтым заявіў у вячэрнім звароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«У Маскве настроены на працяг агрэсіі... І менавіта таму яны спрабуюць павялічыць абаронную вытворчасць, і менавіта за кошт абыходу санкцый. І менавіта таму бяруць у саўдзельнікі ўсё больш Паўночную Карэю, і ўжо на днях іх жаўнеры могуць быць на полі бою супраць Украіны. Украіна вымушана будзе ў Еўропе фактычна ваяваць супраць Паўночнай Карэі», - падкрэсліў Зяленскі.

Ён адзначыў, што такія ўмовы склаліся праз адсутнасць мацнейшых пастаноў заходніх партнёраў у падтрымку Украіны і гэта "толькі падахвочвае Пуціна ўкладвацца далей у тэрор".

Зяленскі выказаў перакананне, што свет можа спыніць разгортванне вайны, але для гэтага патрэбны не словы, а канкрэтныя крокі.

«Мы чакаем неабходнага большага ціску на Расею. Мы чакаем большай падтрымкі для Украіны. І гэта будзе справядліва», - акцэнтаваў прэзідэнт.

«Час, які заканчваецца, пакуль пастаноў няма - гэта пастаянныя расейскія ўдары, пастаянныя страты нашых жыццяў. Наступны тыдзень будзе часам нашай вельмі актыўнай працы з партнёрамі дзеля падтрымкі нашых ваяроў на фронце і дзеля нашай стратэгіі прымусу Расеі да завяршэння вайны. Мы рыхтуем важныя сігналы падтрымкі», - анансаваў Зяленскі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках