ЦВК Грузіі сцвярджае, што перамагае прарасейская партыя
9- 26.10.2024, 21:25
- 7,626
Незалежны экзітпол кажа пра адваротнае.
ЦВК Грузіі абнародаваў папярэднія вынікі выбараў у парламент. Прыход, паводле папярэдніх звестак, амаль 60%.
Пра гэта паведамляе сайт Цэнтрвыбаркама Грузіі.
Паводле вынікаў апрацоўкі 68,69% бюлетэняў «Грузінская мара» набірае 52,94% галасоў, вынікае са звестак на сайце ЦВК.
Па гэтых дадзеных:
на другім месцы "Кааліцыя за змены" з 11,19%,
"Адзінства - Нацыянальнае" - на трэцім месцы з 9,79% галасоў.
"Моцная Грузія" 9,05%,
партыі Гахарыя "За Грузію" - 8,26%.
Прыход, паводле папярэдніх звестак, 58,94%, прагаласавалі 2060412 чалавек. У ЦВК пакуль няма звестак па прыходу з пяці акруг, у горных раёнах і па галасаванні на частцы ўчасткаў за мяжой.
Адзначым, экзітпол кампаніі Edison Research прагназуе апазіцыі сукупна больш за 50% на парламенцкіх выбарах у Грузіі.
Згодна з ім, апазіцыйныя сілы сукупна атрымліваюць 51,9% галасоў, тады як кіруючая партыя "Грузінская мара" - 40,9%.