28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыя ў Грузіі заявіла аб канстытуцыйным перавароце

28
Апазіцыя ў Грузіі заявіла аб канстытуцыйным перавароце

Дзве партыі адмаўляюцца ўваходзіць у парламент.

Грузінская апазіцыі не прызнае вынікі парламенцкіх выбараў, паводле якіх перамогу атрымлівае прарасейская «Грузінская мара».

Дзве апазіцыйныя грузінскія палітычныя сілы - «Адзіны нацыянальны рух» і «Кааліцыя за перамены» - заявілі пасля парламенцкіх выбараў, што кіроўная партыя «Грузінская мара» ажыццявіла канстытуцыйны пераварот, і адмаўляюцца ўваходзіць у парламент, нягледзячы на пераадоленне пяціадсоткавага бар'ера.

Лідары гэтых партый паведамілі, што іх прадстаўнікі не маюць намеру атрымліваць мандаты. Caucasian Bureau паведамляе, што грузінская апазіцыя рыхтуецца правесці ў нядзелю буйную акцыю пратэсту ў Тбілісі. Рыхтуецца экстранная заява гэтай ноччу, ідуць міжпартыйныя кансультацыі.

Паводле інфармацыі Tbilisi Life, на некаторых участках падлічваюць галасы за «Грузінскую мару» нават на перакрэсленых бюлетэнях, тлумачачы гэта тым, што лінія трапляе на кружок побач з нумарам 41.

«Апазіцыя не прызнае вынікі мінулых выбараў з прычыны вялікай колькасці парушэнняў і анансуе акцыі пратэсту на вуліцы», - піша паблік.

Між тым ЦВК Грузіі пачала публікаваць пералічаныя ўручную галасы: пасля падліку звестак з 97% выбарчых участкаў «Грузінская мара» набірае больш за 54%.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках