Каля Тэль-Авіва грузавік пратараніў аўтобусны прыпынак
- 27.10.2024, 12:44
- 1,940
Паліцыя не выключае тэракт.
Каля сталіцы Ізраіля грузавік пратараніў аўтобусны прыпынак. Праваахоўнікі не выключаюць тэракт.
Пра гэта паведамляе The Time of Israel.
Інцыдэнт адбыўся раніцай, 27 кастрычніка, на скрыжаванні ў раёне Глілот каля Тэль-Авіва. На месца аварыі накіравалі шматлікія патрулі паліцыі.
Як піша выданне, у момант сутыкнення на прыпынку было шмат людзей. Паводле папярэдніх звестак, у выніку аварыі пацярпелі 16 чалавек. Чацвёра з іх у цяжкім стане. Паводле іншых звестак, раненні атрымалі 24 чалавекі.
Паліцыя падазрае, што таран грузавіка каля Тэль-Авіва быў тэрактам. The Jerusalem Post паведамляе, што кіроўца грузавіка затрыманы, іншыя СМІ - што забіты паліцыяй пры затрыманні.
Варта дадаць, што ў раёне Глілот знаходзіцца штаб-кватэра ізраільскай выведвальнай службы «Масад» разам з некалькімі выведвальнымі падраздзяленнямі войска абароны Ізраіля (ЦАХАЛ), уключаючы высокапрофільную групу радыётэхнічнай выведкі Unit 8200.