28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Над кожным узводам КНДР будуць стаяць тры расейскія камандзіры»

13
«Над кожным узводам КНДР будуць стаяць тры расейскія камандзіры»

Вайскоўцаў з Паўночнай Карэі рыхтуюць да штурму Мартынаўкі ў Курскай вобласці.

Войскі КНДР будуць задзейнічаныя ў баях у Курскай вобласці ўжо найбліжэйшым часам. Расейцы не плануюць «змешваць» паўночнакарэйцаў з УС РФ, іх кінуць на фронт у складзе асобных падраздзяленняў.

Такой інфармацыяй 27 кастрычніка падзяліўся ўкраінскі вайсковы аглядальнік Раман Бачкала. З ягоных звестак, салдаты КНДР будуць служыць у батальёне «К». Плануецца іх непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях.

«Будуць выконваць задачы групамі па 30 чалавек. Іх забяспечаць зброяй, боепрыпасамі і сухпайкамі. А яшчэ - перакладчыкамі», - распавёў Бачкала.

Ён удакладніў, што над кожным узводам КНДР будуць стаяць 3 расейскія камандзіры са складу 810-й брыгады марской пяхоты УС РФ.

Яны ўжо прыступілі да вывучэння асноўных каманд на карэйскай мове, напрыклад, фраз: «Забіце ўсіх» і «Ідзіце наперад».

Акрамя гэтага, паводле звестак Бачкалы, паўночнакарэйцы наладжваюць узаемадзеянне з 11-й брыгадай УС Расеі. Магчыма, іх кінуць на штурм Мартынаўкі ў Курскай вобласці.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках