28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары ў Грузіі: падлічаныя 99,93 адсотка бюлетэняў

12
Выбары ў Грузіі: падлічаныя 99,93 адсотка бюлетэняў
Фота: AFP

Звесткі ЦВК.

З папярэдніх звестак ЦВК Грузіі, па выніках парламенцкіх выбараў, якія адбыліся ў Грузіі 26 кастрычніка, прараснйская партыя «Грузінская мара - дэмакратычная Грузія» набрала 53,93% (1 118 796 галасоў).

Як піша «Апостраф», пра гэта сведчаць звесткі падліку 99,936% галасоў выбаршчыкаў.

На другім месцы «Кааліцыя за перамены - Гварамія, Мелія, Гірчы, Дроа» з 11,03% (228 821 галасоў). "Адзінства - нацыянальны рух" – 10,161% (210 787 галасоў); «Моцная Грузія - Лела, Для народа, За свабоду» - 8.814% (182839 галасоў); Партыя «Гахарыя для Грузіі» - 7.771% (161 215 галасоў).

Кааліцыя «Моцная Грузія» выказала недавер да вынікаў выбараў у Грузіі і заявіла, што барацьба за вяртанне скрадзеных галасоў працягваецца.

«Учорашнія выбары былі прысвоеныя Бідзінам Іванішвілі разам з расейскімі спецслужбамі, і яны адабралі іх у грузінскага народа. Мы будзем працягваць абарону правоў нашых грамадзян на галасаванне і барацьбу за тое, каб гэтую краіну, выбар якой - еўраатлантычная прастора, не даць Іванішвілі адвесці ў Расею. Гэтага не здарыцца», - заявіў адзін з лідараў аб'яднання Мамука Хазарадзэ.

Грузінская мара - Дэмакратычная Грузія - прарасейская палітычная партыя Грузіі, заснаваная 19 красавіка 2012 года расейскім алігархам Бідзінаі Іванішвілі.

У верасні 2024 г. у гарадах Грузіі з'явіліся перадвыбарныя банеры, на якіх выяўленыя з аднаго боку разбамбаваныя раснйскімі войскамі ўкраінскія гарады, а з другога пабудаваныя мільярдэрам Бідзінам Іванішвілі сучасныя дамы і масты. Плакаты прапагандавалі расейскія наратывы, што ў выпадку прыходу да ўлады апазіцыі краіну чакае вайна.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках