28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крыме прагрымела серыя выбухаў

У Крыме прагрымела серыя выбухаў

Пад ударам маглі апынуцца расейскія аэрадромы.

Уночы ў панядзелак, 28 кастрычніка, у часова акупаваным Крыме прагрымелі выбухі ў Джанкойскім, Гвардзейскім і Сімферопальскім раёнах, а ў Севастопалі абвясцілі паветраную трывогу.

Аб пагрозе балістыкі паведаміў так званы “губернатар Севастопаля” Міхаіл Разважаеў. Пасля ён "скасаваў" трывогу.

Як піша Telegram-канал "Крымскі вецер", мясцовыя жыхары паведамляюць аб каля 20 выбухах, якія былі чутныя ў Джанкоі і раёне.

У Сімферопальскім і Чырвонагвардзейскім раёнах, у пасёлку Гвардзейскае і паблізу аэрапорта Сімферопаля, прагучалі да 8 выбухаў крыніцай якіх, магчыма, магла стаць расейская СПА.

Як адзначае Крымскі вецер, у Джанкоі, Сімферопалі і Гвардзейскім размешчаныя аэрадромы акупантаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках