28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 12:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэмар галавы ў Лукашэнкі ўзмацняецца

13
Трэмар галавы ў Лукашэнкі ўзмацняецца

Здаюць нервы.

Палітолаг Зміцер Балкунец звярнуў увагу на відэа інтэрв'ю Лукашэнкі для расейскіх прапагандыстаў. У дыктатара зноў трэмар галавы.

«У галаватрусіка ў найбліжэйшыя месяцы ўзмоцніцца трэмар галавы. Нервы», - піша палітолаг.

Лекар аднаго са шпіталяў Менска, які пажадаў захаваць ананімнасць, расказваў у каментары для Charter97.org, што ў дыктатара можа быць эсэнцыяльны трэмар.

- На відэа выразна відаць трусіцца галава. Гэта можа сведчыць аб тым, што ў Лукашэнкі пачалі праяўляцца прыкметы трэмару. Гэта значыць, у яго праблемы не толькі з галавой, але і з нервовай сістэмай. Трэмар - гэта міжвольныя рухі, якія раптам ўзнікаюць у адной цягліцы або групе цягліц праз памылковую каманду галаўнога мозгу. Існуюць вельмі шмат чыннікаў, якія могуць выклікаць трэмар галавы. Напрыклад, ён можа быць выкліканы арганічнымі і функцыянальнымі зменамі нервовай сістэмы ў вобласці кары галаўнога мозгу пры рассеяным склерозе ці пухлінах мозгу. Але часцей за ўсё такі сімптом выступае пад уплывам нервовага напружання, моцным стрэсе або пры злоўжыванні алкаголем.

Са слоў лекара, старасць не літуе нікога і хваробы ў такім узросце пачынаюць вылазіць вонкі.

- Варта таксама адзначыць, што Лукашэнку 70 гадоў, а такое трасенне галавы можа ўзнікаць нават пасля 40. Відавочна, што дыктатар знаходзіцца ў моцнай нервовай напружанасці. Магчыма, у найбліжэйшыя гады мы ўбачым "Лебядзінае возера", - адзначыў медык.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках