28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У акупаваным Бярдзянску ўзарвалі чыгуначны мост

У акупаваным Бярдзянску ўзарвалі чыгуначны мост

У горадзе прагрымеў гучны выбух.

У часова акупаваным Бярдзянску Запарожскай вобласці Украіны ўвечары ў нядзелю, 27 кастрычніка, узарвалі чыгуначны мост.

Пра гэта паведамляе Бярдзянская гарадская вайсковая адміністрацыя ў "Фэйсбуку".

"Учора ўвечары ў Бярдзянску прагрымеў гучны выбух, які асабліва добра быў чуцён у мікрараёне Калонія", — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле папярэдняй інфармацыі МВА, быў узарваны чыгуначны мост паміж будынкам Водаканала і аўтамыйкай на Усходнім праспекце.

"Чакаем удакладненую інфармацыю", - дадалі ў адміністрацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках