Зяленскі распавёў, які палітык можа паўплываць на заканчэнне вайны
11- 28.10.2024, 11:58
- 7,148
І гэта не прэзідэнт ЗША.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі можа паўплываць на заканчэнне вайны Расеі супраць Украіны.
"Модзі з'яўляецца прэм'ер-міністрам сапраўды вялізнай краіны... Такая краіна не можа проста сказаць, што мы зацікаўленыя ў заканчэнні вайны - мы ўсе ў гэтым зацікаўленыя", - сказаў кіраўнік дзяржавы ў інтэрв'ю Times of India.
Паводле ягоных слоў, прэм'ер Індыі Модзі можа паўплываць на заканчэнне вайны ва Украіне блакаваннем расейскай эканомікі, энэргарэсурсаў і абаронна-прамысловага комплексу.
Зяленскі таксама дапусціў магчымасць правядзення перамоў паміж Украінай і Расеяй у Індыі.
“Несумненна, гэта можа быць у Індыі, і прэм'ер-міністр Модзі сапраўды можа гэта зрабіць. Але я думаю, што нам трэба падрыхтавацца і толькі згодна з нашым фарматам, бо вайна ідзе на нашай зямлі. У нас ёсць платформа - саміт свету”, - падкрэсліў прэзідэнт Украіны.