УСУ знішчылі новую радыёлакацыйную станцыю РФ «Гармонь-М»
- 28.10.2024, 12:53
- 1,848
На Краматорскім кірунку.
На Краматорскім кірунку ўкраінскія абаронцы нанеслі ўдар па расейскіх пазіцыях. Сілы абароны знішчылі сучасную радыёлакацыйную станцыю "Гармонь-М".
Пра гэта паведамляе прэс-служба АСВУ "Хорціца", гэтая станцыя, якая з сакавіка 2024 года знаходзілася на ўзбраенні мотастралковых падраздзяленняў Цэнтральнай вайсковай акругі РФ, павінна была забяспечваць кантроль за паветранай абстаноўкай.
Аднак, яна была знішчаная FPV-дронам.
- Таму дзякуючы майстэрству і трапнасці ўкраінскіх пілотаў, расейская "Гармонь-М" адыграла свае апошнія акорды на Краматорскім кірунку, - заявілі вайскоўцы.
Гармонь-М - гэта найноўшая распрацоўка расейскай абароннай прамысловасці, якая прызначаная для выяўлення і адсочвання паветраных цэляў. Гэтая радыёлакацыйная станцыя (РЛС) з'яўляецца важным кампанентам сучасных сістэм супрацьпаветранай абароны, забяспечваючы аператыўнае выяўленне як самалётаў, так і беспілотных лятальных апаратаў.
Гармонь-М здольная выяўляць паветраныя цэлі на адлегласці да 45 кіламетраў, што дазваляе своечасова рэагаваць на патэнцыйныя пагрозы.